Яндекс.Метрика

Конкурс літаратурных крыжаванак «Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў»

23.04.2024

     Установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» і грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» праводзяць рэспубліканскі конкурс літаратурных крыжаванак «Нельга забыць: вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Канкурсантам прапануецца актывізаваць свой інтэлектуальна-творчы патэнцыял і паспаборнічаць у стварэнні змястоўных, арыгінальных крыжаванак на тэму ваеннага мінулага нашай краіны і яго адлюстравання ў літаратурнай спадчыне беларускіх пісьменнікаў.

Пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі ад арганізатараў конкурса, лепшыя крыжаванкі будуць размешчаны ў газеце «Культура» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва».

З палажэннем аб конкурсе можна пазнаёміцца тут.