Яндекс.Метрика

Выхаванцы аздараўленчых лагераў святкуюць Дзень роднай мовы

21.02.2024

Слова да слова, слова да слова –

Гэта бацькоўская родная мова,

Матчына мова, пяшчотная, чыстая,

Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.

А.Вольскі

Сёння, 21 лютага, у аздараўленчых лагерах - Свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі святкуюць Дзень роднай мовы. Так, выхаванцы аздараўленчага лагера "Зімовы калейдаскоп" ДУА "Бобрская сярэдняя школа імя А.В.Луначарскага Крупскага раёна" прынялі ўдзел у віктарыне "Родная мова". Дзеці разгадвалі рэбусы, крыжаванкі, загадкі, чыталі вершы пра родную мову. З вялікай цікавасцю стваралі воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску". Пад час экскурсіі ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей размаўлялі на тэму "Аб родным краі роднай мовы". У спартыўнай зале дзяцей чакалі "аздараўленчыя працэдуры" "Гульні нашых продкаў".

Выхаванцы аздараўленчага лагера "Вясёлая планета" ДУА "Сярэдняя школа імя У.М. Марцынкевіча, г. Крупкі" наведалі Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе пазнаёміліся з побытам нашых землякоў.  У аздараўленчым лагеры "Юныя патрыёты" ДУА "Узнацкая сярэдняя школа Крупскага раёна" прайшла інфармацыйная хвілінка "Смак роднай мовы".

Фотогалерея: