Яндекс.Метрика

Паседжанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

30.10.2023
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры абмеркавалі, якім павінен быць сучасны урок беларускай мовы

30 кастрычніка 2023 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №1 імя У.М.Марцынкевіча, г. Крупкі" адбылося паседжанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры "Сучасны ўрок беларускай мовы і літаратуры: нарматыўныя прававыя і дыдактычныя патрабаванні, праектаванне, правядзенне і самааналіз". 

У час правядзення паседжання настаўнікі беларускай мовы і літаратуры падзяліліся вопытам сваёй працы па тэмах:"Дыдактычныя прынцыпы пабудовы урока: мэтавыя арыенціры, асаблівасці зместу" (Аўсіевіч Ірына Анатольеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Худавецкая сярэдняя школа Крупскага раёна"), "Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета праз змест, арганізацыю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў" (Бялаўская Аксана Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Сярэдняя школа №1 імя У.М.Марцынкевіча, г. Крупкі"), "Сучасныя метады і сродкі навучання беларускай мове і літаратуры" (Патапчык Святлана Афанасьеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Нацкая сярэдняя школа імя М.Д.Шастакова Крупскага раёна").

Пасля агляду тэарэтычнага матэрыялу Бараўцова Ірына Паўлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА "Ігрушкаўская сярэдняя школа Крупская раёна" падзялілася вопытам сваёй працы па праектаванні ўрока з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. У якасці прыкладу яна прадставіла настаўнікам урок беларускай мовы ў 5 класе па тэме "Словазлучэнне. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні"

Рабкоўская Таццяна Уладзіміраўна, старшыня раённага вучэбна-метадычнага абяднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, звярнула асаблівую ўвагу на асаблівасці арганізацыі кантрольна-ацэначнай і рэфлексійнай дзейнасці на вуэбным занятку. Настаўнікі актыўна папрацавалі падчас практычных заняткаў: "Намалюйце школу" і "Творчая лабараторыя".

 

 

Фотогалерея:

поделиться в: