Яндекс.Метрика

Віншуем з Днём настаўніка!

28.09.2023
Паважаныя калегі!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
 
У гэты дзень мы ўшаноўваем людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё будучыні нашай краіны, паколькі менавіта настаўнікі выконваюць нялёгкую, але вельмі ганаровую і ўдзячную місію - выхаванне і навучанне маладога пакалення краіны.
Захоўваючы ўсё карыснае, што ўжо назапашана ў айчыннай сістэме адукацыі, вы актыўна ўкараняеце педагагічныя інавацыі, якія садзейнічаюць шырокаму распаўсюджванню вопыту і ведаў.
Вас адрознівае высокая культура, цярпенне і прафесіяналізм, а адданасць абранай прафесіі спрыяюць раскрыццю і рэалізацыі здольнасцей вучняў. Вы перадаеце ім веды, вучыце гонару і годнасці, дабрыні і справядлівасці, здольнасці творча думаць і прымаць самастойныя рашэнні. Вы дапамагаеце нашым дзецям вызначыць сваю будучыню, выбраць жыццёвы шлях. Вашы поспехі адлюстроўваюцца ў іх дасягненнях. А гэтыя дасягненні – вынік вялікай і прадуманай працы ўсёй сістэмы адукацыі.
Дарагія педагогі, выказваем вам сваю ўдзячнасць за клопат пра дзяцей, цярпенне і стараннасць! Няхай ніколі не скончыцца дабрыня і мудрасць у настаўніцкім сэрцы, не патухне агонь шчырай адданасці сваёй справе. Няхай на вашым педагагічным шляху будуць новыя перамогі!
 
Начальнік упраўлення по адукацыі, спорце і турызме
Крупскага райвыканкама                                                                             У.І.Рогаў
Старшыня райкома прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі           А.Б.Ліхолап