Яндекс.Метрика

"Жывая класіка"

12.04.2023
 
    У перыяд з 17 па 28 красавіка 2023 года адбудзецца раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння, праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства. 
Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця і выхавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання.
      Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
     павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання твораў беларускіх аўтараў, пашырэнне чытацкага кругагляду;
     выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры;
     пошук і падтрымка таленавітай моладзі.
         Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з I  па Х класы, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
     Пераможцы i прызёры вылучаюцца ў наступных узроставых катэгорыях:
1-я ўзроставая катэгорыя (пачатковыя класы);
2-я ўзроставая катэгорыя (5-6 класы);
3-я ўзроставая катэгорыя (7-8 класы);
4-я ўзроставая катэгорыя (9-10 класы).