Яндекс.Метрика

21 лютага - Дзень роднай мовы

21.02.2023
Ва ўстановах адукацыі Крупскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы

21 лютага ў ДУА "Сярэдняя школа №1 ім.В.М.Марцынкевіча, г.Крупкі" у рамках міжнароднага Дня роднай мовы адбыліся мерапрыемствы: літаратурна-музычная кампазіцыя "Не пакідайце ж роднай мовы…", акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску", акцыя "Прышчапляльнасць да беларускай мовы". Вучні разам з настаўнікам Белаўская А.У. наведалі РАУС і гісторыка-краязнаўчы музей з літаратурным прадстаўленнем. Падрабязней

Урокі ў ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Крупкі" ў гэты святочны дзень пачыналісяпрывітаннямі на роднай мове, паэтычнымі хвілінкамі. У фае гучала беларуская музыка. Вучні, настаўнікі і бацькі мелі магчымасць дакрануцца да прыгажосці нашай мовы, удзельнічалі ў акцыях, віктарынах, разам спявалі песні на беларускай мове. Падрабязней

У ДУА "Халопеніцкая сярэдняя школа імя М.Багдановіча Крупскага раёна" адбылася навуковая канферэнцыя "Адрасы роднага слова", прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8-10 класаў. Па выніках конкурсу работы Мыцько Дар'і (8 кл.), Чорнага Яўгенія (10 кл.) будуць прадстаўлены ў IV Навукова-практычнай канферэнцыі "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў", якая адбудзецца 3 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

У ДУА "Сярэдняя школа імя У.А.Крыштопенка п.Крупскі" прайшло мерапрыемства для  вучняў 10-11 класаў - iнтэрактыўная гульня "Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай!". Вучнi прайшлi пяць прыпынкаў: "Флэш-моб", "Музычны", "Тлумачым", "Думкi ў падарунак", "Крэатыў: плакат-заклiк". На працягу гэтых конкурсаў каманды малявалi, тлумачылi значэнне незразумелых слоў, шукалi выказваннi пра беларускую мову, чыталi па чарзе вершы, слухалi беларускiя песнi і ўзгадвалi, каму належаць радкi. Кожная каманда атрымала дыплом и маленькiя салодкiя падарункi.

У ДУА "Нацкая сярэдняя школа iмя М.Д.Шастакова Крупскага раёна" прайшла квэст-гульня "Пагуляем у роднае слова". Падчас гульнi дзве каманды "Каласочкi" i "Званочкi" адгадвалi загадкi, перакладалi з рускай мовы на беларускую, працягвалi творы, адказвалi на пытаннi пра тлумачэнне беларускiх слоў, разгадвалi крыжаванкi, шыфроўкi, фразеалагiзмы па малюнках, па безмоўным тлумачэнням вучняў. Напрыканцы вучнi заглянулi ў таямнiчую cкрыню, у якой знаходзілiся сiмвалы Беларусi.