Яндекс.Метрика

Юбілей Якуба Коласа

03.11.2022
3 лістапада 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, знакамітага лінгвіста і фалькларыста Якуба Коласа

У аздараўленчым  лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей “Асенняя казка” на базе ДУА “Бобрскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад–сярэдняя школа імя А.В.Луначарскага Крупскага раёна” адбылася літаратурна-музычная гульня-віктарына “Разумнікі і разумніцы”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з творамі пісьменнікаў-юбіляраў: вершамі “Хлопчык і лётчык”, “Рак-вусач”, урыўкамі з паэмы “Міхасёвы прыгоды”. Выхаванцы змаглі паслухаць песню “Мой родны кут” на словы Я.Коласа ў выкананні народнага ансамбля Беларусі “Песняры”. Далей дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, а паміж турамі ўдзельнічалі ў танцавальнай кампазіцыі “Купалінка” і музычнай гульні “Верталёцікі”. Дадзенае мерапрыемства спрыяла прывіццю любові дзяцей да роднай мовы і пакінула ў прысутных незабыўныя ўражанні.

Фотогалерея: