Яндекс.Метрика

Каласоўская ўстанова адукацыі стала прытулкам для буслянят

19.07.2021
Пачалося ўсё ў вёсцы Шэйка. Ад ветру павалілася дрэва з буслянкай.

Мама-бусліха пакружылася, але дзяцей не знайшла і паляцела, бо яны былі ў высокай траве.

Клапатлівыя жыхары паведамілі ў Крупскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Лёс буслянят быў вырашаны. Яны знайшлі прытулак у Каласоўскай сярэдняй школе, якая з’яўляецца ўдзельнікам праекта «Зялёная школа». Мы звязаліся з дырэктарам Марынай Гарбацэвіч. Яна паведаміла, што птушаняты асвоіліся, адчуваюць сябе добра. Яшчэ б! Догляд, рацыён харчавання – усё па навуковай літаратуры.